Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 16 Май 2022 12:50

Працягваецца круглагадовая спартакіяда сярод працоўных калектываў Крупскага раёна-2022

14 мая 2022 года на базе ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Кляновічы» прайшоў чэмпіянат Крупскага раёна па настольным тэнісе сярод працоўных калектываў 2022 года.

У чэмпіянаце прынялі ўдзел 10 каманд.

Па выніках спартакіяды першае месца заняла каманда ДУ «Раённы ФСК «Грацыя» у складзе Рабцава Міхаіла, Навіцкага Уладзіміра і Кавалеўскай Ганны. Каманда атрымала перамогу ва ўсіх гульнях, стаўшы пры гэтым абсалютным чэмпіёнам. Каманда ўзнагароджана кубкам і граматай упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама, члены каманды - граматамі і медалямі.

Другое месца заняла каманда філіяла «Крупскае УМГ» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» у складзе Белага Юрыя, Грыша Пятра і Трусавай Наталлі.

Трэцяе месца заняла каманда ДУ «ФАЦ «Кляновічы» (Высоцкі Ілля, Станкевіч Леанід, Навіцкая Таццяна). Каманды і члены каманд узнагароджаны граматамі і медалямі.

Таксама падведзены вынікі сярод працоўных калектываў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна:

1 месца - каманда ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Крупкі»;

2 месца - каманда ДУА «Крупская раённая гімназія»;

3 месца - ДУА «Коласаўская сярэдняя школа Крупскага раёна».

Каманды і члены каманд устаноў адукацыі ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама.

Чытаць 849 разоў

Галерэя малюнкаў