У занальных спаборніцтвах па настольным тэнісе прыняла ўдзел зборная каманда хлопчыкаў і дзяўчынак Крупскага раёна. У зоне паміж сабой спаборнічалі 4 каманды (Крупскі р-н, Барысаўскі раён, Бярэзінскі р-н, Смалявіцкі р-н). Па выніках спаборніцтваў каманда дзяўчынак выйшла на вобласць і атрымала шанц абараняць свой раён на абласных спаборніцтвах па настольным тэнісе (дзяўчынкі, хлопчыкі 2008 -2010 гг.н.) у рамках абласной спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях па месцы жыхарства, у наступным складзе: Смаляга Аляксандра, Круцікава Віялета (навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа ім. В. О. Крыштопенка пас. Крупскі»), Навіцкая Таццяна (навучэнка ДУА «Худавецкі КПК яслі-сад сярэдняя школа Крупскага раёна»), Кухарэнка Вікторыя (навучэнка ДУА «Халопеніцкая сярэдняя школа ім. М. Багдановіча Крупскага раёна») пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і спорту ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Крупкі» Пушчакова Д. В.
На працягу двух дзён спаборніцтваў каманда Крупскага раёна заняла ганаровае 3 месца. Удзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі і медалямі.