Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 26 Красавік 2022 13:22

Ушанаванне ветэранаў ВАВ напярэдадні Дня Перамогі

Напярэдадні Дня Перамогі словы віншаванняў і матэрыяльную дапамогу прымаюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якія пацярпелі ад яе наступстваў.

У нашым раёне арганізаваны ўрачыстыя ўшаноўванні з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў сацыяльнай службы, юнага пакалення крупчан. Уручаюцца памятныя паштоўкі, падарункі, кветкі і сувеніры, гучаць вершы і песні.

Старшыня Крупскага райвыканкама наведаў Ганну Іванаўну Ветраву, якая жыве ў г. Крупкі. Жанчына ўзгадвае, што Вялікая Айчынная вайна стала суровым іспытам на мужнасць і стойкасць нашых людзей:

– Хоць я нарадзілася і доўга жыла ў Расіі, ведаю, што беларуская зямля першай прыняла на сябе ўдар фашыстаў, ведаю пра мужнасць абаронцаў Брэсцкай крэпасці і пагранiчнікаў, пра гераічныя баі за гарады і вёскі нашай краіны. У мяне ёсць узнагароды за добрасумленную і самаадданую працу ў тыле ў гады вайны - з пачатку 1943 і па канец 1944 года я працавала ва ўстанове па нарыхтоўцы прадуктаў для фронту ў Варонежскай вобласці, адкуль і сама родам.

Так склалася, што я пераехала ў Беларусь, якая сустрэла мяне вельмі ветліва. Я заўсёды цікаўлюся справамі як у сельгаспрадпрыемствах раёна, так і падрыхтоўкай да святкавання Дня Вялікай Перамогі. Хацелася б, каб над намі заўсёды было мірнае неба, яркае сонца, а гэта велічнае свята прынесла ў сем'і ўсіх крупчан дабрабыт, шчасце, радасць і аптымізм

Чытаць 713 разоў