Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 14 Красавік 2022 17:49

Старшыня Крупскага райвыканкама Анатоль Козел прыняў удзел у Тыдні лесу

Старшыня Крупскага райвыканкама Анатоль Козел прыняў удзел у Тыдні лесу.

Участак у 1,9 га размешчаны ў 72 квартале Крупскага лясніцтва. Тут лес быў пашкоджаны з прычыны ўраганнага ветру. Участак ачышчаны і падрыхтаваны для далейшай пасадкі. У гэты дзень «Тыдня лесу», прысвечанага Году гістарычнай памяці, прынялі ўдзел больш за 50 чалавек. Гэта школьнікі, прадстаўнікі БРСМ, Крупскага раёна газазабеспячэння, Дэпартамента аховы, Крупскага ТЦСАН, Следчага камітэта, пракуратуры, валанцёры. З добрым настроем і працоўным энтузіязмам яны стваралі лес будучыні. Саджалі па схеме 6 шэрагаў хвоі, 3 - елкі, 1 - бярозы. Такая схема дазволіць у будучыні атрымаць ліквідны лес, які можна ўцягнуць у эканоміку. Анатоль Козел адзначыў: «Вельмі важна, што тут працуюць людзі розных узростаў і прафесій. Моладзь бачыць, што такое праца, далучаецца да добрай справы, вучыцца берагчы прыроду, клапаціцца аб ёй».

Чытаць 938 разоў

Галерэя малюнкаў