Сёння ў працу на роўных з лесаводамі Новакрупскага лясгаса ўключыліся прадстаўнікі Крупскага раённага выканаўчага камітэта, АПК, дэпартамента аховы, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь. Месцам правядзення акцыі абралі ўчастак 1,6 га. Пасадачны матэрыял - сеянцы хвоі. Усяго трэба будзе высадзіць 12 тысяч маленькіх дрэў.
Перад стартам удзельнікам расказалі пра асаблівасці пасадкі саджанцаў, правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі. Пасля чаго ўсе прыступілі да працы.
Галоўная мэта акцыі «Тыдзень лесу» ў тым, каб прыцягнуць увагу насельніцтва Беларусі да праблем беражлівых адносін да ляснога фонду