Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 23 Сакавік 2022 11:42

Мітынг-рэквіем у в. Сомры

22 сакавіка па ўсёй Беларусі ўспамінаюць Хатынскую трагедыю.

На могілках беларускіх вёсак мемарыяльнага комплекса «Хатынь» ёсць населены пункт Крупскага раёна - Сомры. Тут у кастрычніку 1942 года фашысты расстралялі і спалілі больш за 180 мірных жыхароў. Сёння ў вёсцы Сомры адбыўся мітынг-рэквіем. Ушанаваць памяць загінуўшых і ўскласці кветкі да помніка сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, Ухвальскага сельвыканкама, ветэранскай арганізацыі Ухвальскага сельсавета, навучэнцы Ухвальскай СШ, валанцёры атрада «Добрае сэрца» РК ГА «БРСМ», мясцовыя жыхары. У мітынгу прынялі ўдзел намеснік старшыні Крупскага райвыканкама Андрэй Віктаравіч Вараб'ёў, старшыня Крупскага раённага Савета дэпутатаў Алена Аляксандраўна Дамаронак. У прывітальным слове Андрэй Віктаравіч Вараб'ёў звярнуўся да падрастаючага пакалення са словамі: «Памяць аб загінуўшых патрэбна для таго, каб не дапусціць аднаўлення фашызму. Мы павінны ведаць, памятаць і шанаваць гістарычныя падзеі. Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым. Пакуль мы памятаем, мы не дапусцім паўтарэння вайны». Дырэктар Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Уладзіміраўна Больбат расказала пра страшныя падзеі, што адбыліся з жыхарамі вёскі ў гады вайны.

Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, усклалі кветкі да помніка.

Чытаць 480 разоў

Галерэя малюнкаў