Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 15 Сакавік 2022 16:58

У Цэнтры культуры ўручылі пашпарты юным крупчанам

Сёння, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у раённым Цэнтры культуры прайшла ўсебеларуская акцыя «Мы - грамадзяне Беларусі». Гэты дзень на ўсё жыццё запомняць 15 школьнікаў з раённай гімназіі, СШ № 3 і СШ № 1 г.Крупкі, пасёлка Крупскага, Ухвальскай, Хацюхоўскай сярэдніх школ.

У холе працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі. Убачыць пашпартную кніжку другой паловы XIX стагоддзя можна было на выставе, арганізаванай Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеем.

Хвалюючы гэты дзень для хлопцаў, якія атрымлівалі галоўны дакумент.

З віншавальнымі і сказанымі на дарогу словамі да юных грамадзян краіны звярнуўся старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Козел. У сваім выступленні ён адзначыў, што атрыманне пашпарта - вельмі важная падзея ў жыцці кожнага маладога чалавека, бо ў гэты дзень ён становіцца паўнапраўным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Затым адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў, якую правялі кіраўнік раёна Анатоль Козел, старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі Ягор Макарэвіч і начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі, капітан міліцыі Дзмітрый Чарняўскі. Разам з пашпартамі юным грамадзянам уручаны памятныя сувеніры.

З словам у адказ выступілі юныя грамадзяне краіны, якія запэўнілі, што ў свае 14 гадоў яны ўжо дастаткова дарослыя, каб усведамляць сябе часткай грамадства. Для кожнага галоўным жыццёвым арыенцірам павінны стаць выдатная вучоба і паводзіны, ініцыятыва ва ўсіх справах.

Чытаць 582 разоў

Галерэя малюнкаў