У 2022 годзе Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў праводзіцца пад дэвізам: «Справядлівыя лічбавыя фінансавыя паслугі».
Хутка развіваемыя лічбавыя тэхналогіі кардынальна мяняюць звыклыя рынкі плацяжоў, крэдытавання, страхавання, становячыся ключавым фактарам для спажыўцоў фінансавых паслуг. Безумоўнай перавагай такога развіцця з'яўляецца празрыстасць і хуткасць аказання фінансавых паслуг.
Па меры глабалізацыі дадзенага сегмента спажывецкага рынку ў грамадзян узнікаюць новыя сацыяльна-эканамічныя магчымасці. Аднак будучае паспяховае развіццё лічбавай эканомікі магчыма толькі пры ўмове, што ўсе тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай сферы, будуць не толькі агульнадаступныя, але і абаронены ад махлярства, злоўжыванняў і тэхнічных памылак.
У гэтай сувязі ўзнікае неабходнасць павышаць лічбавую адукаванасць спажыўцоў, для таго каб спажыўцы маглі карыстацца ўсім спектрам інтэрнэт-тэхналогій у сферы фінансавых паслуг, правільна ацэньвалі іх, а таксама валодалі навыкамі абароны ад інтэрнэт-пагроз у т.л. фінансавага махлярства.