Актуальнасць гэтай праблемы ва ўсім свеце звязана з тым, што залежнасць ад наркотыкаў узнікае значна часцей і хутчэй. Паспрабаваўшы аднойчы дзеянне наркотыка, чалавек можа стаць залежным ад яго назаўжды. Часцей за ўсё наркотыкі спрабуюць з легкадумнасці, цікаўнасці, а часам пад ціскам старэйшых прыяцеляў...
Сёння ў сярэдняй школе №3 г. Крупкі прайшла акцыя «Скажы наркотыкам НЕ!». Падчас акцыі хлопцы выказалі сваё меркаванне па праблеме ўжывання наркотыкаў: Наркотыкі - гэта дрэнна! Наркотыкі - не жыццё. Наркотыкі сапсуюць жыццё.
Важна кожнае меркаванне. Разам супраць наркотыкаў. Скажы НЕ! наркотыкам.