Адкрыў мерапрыемства старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Козел. Ён адзначыў, што вайна ў Аўганістане - гэта сапраўдная школа мужнасці, стойкасці, братэрства. Гэту школу прайшлі і нашы землякі.
Назаўжды застануцца ў памяці імёны 7 крупчан, чые жыцці абарваліся ўдалечыні ад Радзімы. Памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў і тых, хто пайшоў з жыцця пасля афганскіх падзей ушанавалі хвілінай маўчання.