Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 25 Студзень 2022 15:37

Калядны турнір па міні-футболе

У аг.Замкі адбыўся адкрыты калядны турнір Крупскай ДЮСШ па міні-футболе сярод юнакоў. Удзел у турніры прынялі каманды г. Крупкі, г. Лiёзна, г. Чашнікі, г. Барысаў.

У высакароднай, сумленнай барацьбе перамогу атрымала каманда г.Ліёзна. Каманда г.Чашнікі стала сярэбраным прызёрам турніру. Дзякуючы дружнай, зладжанай гульні каманда Крупскай ДЮСШ размясцілася на 3 радку пераможцаў.

Падчас гульні хлопцы праявілі спрыт, шпаркасць рэакцыі, спартыўную вытрымку, рашучасць і смеласць. Пасля гульні наступіў самы хвалюючы момант - цырымонія ўзнагароджання. Па традыцыі былі ўручаны граматы лепшым ігракам.

Гульня ў футбол гуртуе калектыў, выхоўвае таварыскія ўзаемаадносіны. И пусть бушует океан страстей, В том мире, называемом – футболом, Игра, соединив сердца людей, Нам радость преподносит новым голом!

Футбол - не проста гульня. Футбол - гэта задавальненне, гэта захапленне, гэта свята!

Чытаць 698 разоў

Галерэя малюнкаў