У нас пройдзе 4-ы рэферэндум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю (зменены 77 артыкулаў; новых 11 артыкулаў і 1 глава; выключаны 2 артыкулы).
Удасканаленне Асноўнага Закона краіны - гэта крок да абароны нашых суверэнітэту, каштоўнасцяў, гісторыі. Нам ёсць што губляць. Да абмеркавання змен мы павінны падысці адказна і канструктыўна.
Прэзідэнт РБ павінен быць па нараджэнні беларус і мець выключна адно грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Важная змена ў праекце новай Канстытуцыі - стварэнне УНС і пераразмеркаванне паўнамоцтваў. Згодна з праектам УНС надзелены правам заканадаўчай ініцыятывы, паўнамоцтвамі па імпічменце Прэзідэнта, прызначэнню членаў і старшыняў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў і ЦВК. Тэрмін паўнамоцтваў УНС - 5 гадоў.
Гаворка ішла аб гарантыях дзяржавы і абавязках грамадзян.