Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Снежань 2021 15:24

Наш выпускнік - нашым дзецям

У ролі школьных спонсараў нярэдка выступаюць прадпрыемствы і арганізацыі, кіраўнікі якіх прыязджаюць у тую ці іншую навучальную ўстанову падчас акцый або свят.

А вось падарунак без нагоды ад былога выпускніка – гэта ўдвая прыемная падзея. Бо падчас апошняга званка нямала ўчорашніх вучняў абяцаюць не забывацца пра настаўнікаў і дарогу ў родную школу.

Але потым з кожным годам дзіцячыя ўспаміны ўсё больш блякнуць, а для паходаў на вечарыны сустрэч усё часцей не знаходзіцца месца ў шчыльным графіку дарослага жыцця.

Зрэшты, ёсць у такім стандартным ланцужку падзей і прыемныя выключэнні, калі людзі не проста цікавяцца лёсам сваёй школы, але і вырашаюць дапамагчы ёй не на словах, а на справе.

Такім прыемным выключэннем з'яўляецца наш выпускнік 2009 года выпуску ДУА «Худавецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа», Стадзінчук Дзяніс Сяргеевіч, які зрабіў добрую справу для роднай навучальнай установы: напярэдадні навагодніх свят ён прыгатаваў для іх падарункі.

Чытаць 870 разоў

Галерэя малюнкаў