Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 14 Снежань 2021 14:06

Працягваецца круглагадовая спартакіяда сярод працоўных калектываў Крупскага раёна-2021

11 снежня 2021 года на спартыўнай базе ДУ «Крупскі гарадскі ФАК» адбыўся Чэмпіянат Крупскага раёна па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод працоўных калектываў 2021 года.

У Чэмпіянаце прынялі ўдзел 5 каманд.

Па выніках Чэмпіянату першае месца заняла каманда ДУ «Раённы «ФСК «Грацыя», другое месца  заняла каманда ТАА «Амкадор-Можа» і трэцяе месца ў каманды філіяла «Крупскае УМГ «ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».

У асабістым першынстве пераможцамі сталі Даржыеў Юрый і Круцікава Наталля, сярэбранымі прызёрамі - Чэбірак Дзмітрый і Рошчына Вераніка і бронза ў Герасімава Юрыя і Бабіцкай Алесі.

Каманда, якая заняла першае месца, узнагароджана кубкам і граматай упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама, каманды, якія занялі 2 і 3 месцы, узнагароджаны граматамі.

Пераможцы і прызёры ў асабістым першынстве ўзнагароджаны медалямі і граматамі.

Чытаць 783 разоў