Рэут Максім - 1 месца
Рыбачонак Захар-1 месца
Гудым Мацвей -2 Месца
Г. Е. Сцяпанаў: заваяваць 1 каманднае месца - складана. Яшчэ складаней яго ўтрымаць. Нам гэта ўдалося! Нягледзячы на ўсе няўдачы некаторых нашых удзельнікаў, каманда з вялікім адрывам перамагла моцныя каманды г. Баранавічы і г. Мінска. Асабліва ўдала выступіў Захар Рыбачонак (1 клас), у сваім узросце заняў 1 месца, абыграўшы свайго сябра Гудыма Мацвея (2 клас).
Нягледзячы на няўдачу на перакладзіне Максіма Рэўта, ён захаваў за сабой 1 месца і заваяваў залаты медаль. Шчаўроўскі Ілля паказаў 7 вынік. Няўдала выканаў практыкаванне на кані і перакладзіне.
У сярэднім ўзросце да 4 снарада лідыраваў Данііл Меркушэвіч, але няўдача на брусах адсунула яго на 5 месца. 4-ым апынуўся Аляксей Агіевіч (3 клас). Нашы ўдзельнікі былі мацней хлопцаў іншых каманд на 5 відах праграмы (снарад). І толькі ў апорным скачку саступілі камандзе г. Баранавічы 0,9 бал.
Трэнеры брыгады Сцяпанаў Г. Е. і Белы Ю. В. задаволены дасягненнямі рабят.