Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 08 Лістапад 2021 16:54

Працягваецца круглагадовая спартакіяда сярод працоўных калектываў Крупскага раёна - 2021

З 29 кастрычніка па 5 лістапада 2021 года на базе ДУ «Раённы ФСК «Грацыя» праходзіў чэмпіянат Крупскага раёна па більярдным спорце «Свабодная піраміда» сярод працоўных калектываў 2021 года.

Гульні чэмпіянату праходзілі пры ўмове захавання правiл па выкананні санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на мінімізацыю распаўсюджвання інфекцыі COVID-19.

Па выніках спаборніцтваў першае месца заняла каманда філіяла «Крупскае УМГ» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» у складзе Барадача Андрэя і Казырыцкага Аляксандра. Каманда ўзнагароджана кубкам і граматай упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама, члены каманды - граматамі і медалямі.

Другое месца ў каманды Раённага ФСК «Грацыя» (Белы Аляксандр і Галін Барыс), трэцяе месца заняла каманда Упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама (Ахрамчук Уладзімір, Астроўскі Юрый). Каманды і члены каманд узнагароджаны граматамі і медалямі.

Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме выказвае падзяку старшыні Крупскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ліхалап А.Б. за аказаную падтрымку ў фінансаванні ўдзелу каманды ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме ў чэмпіянаце.

На фота: узнагароджанне пераможцаў і прызёраў праводзіць начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама Бамберава А.Э.

Чытаць 1089 разоў

Галерэя малюнкаў