Хлопцы сярэдняй групы атрымалі адказ на свой ліст ад новых сяброў з г. Капыля, а для дзяцей старэйшай групы прыйшоў ліст ад аднагодкаў з г.Салігорска. Хлопцы з захапленнем слухалі лісты, разглядалі малюнкі. З лістоў нашы выхаванцы даведаліся шмат цікавага: аб Замкавай гары ў г. Капылі , і пра тое, што ў г. Салігорску пад зямлёй у шахтах ездзяць машыны і здабываюць соль. Хутка новыя лісты нашых хлопцаў паляцяць да сваіх адрасатаў з апавяданнямі аб родным горадзе.