Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 28 Кастрычнік 2021 17:23

РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадаючага абсталявання

Паважаныя карыстальнікі эфірнага тэлебачання!

РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадаючага абсталявання, якая закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі эфірнага тэлебачання «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.

Падчас запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00. Пры датэрміновым завяршэнні работ трансляцыя тэлевізійных праграм будзе адноўлена раней за намечаны час. Графік правядзення работ даступны на сайце beltelecom.by

Па завяршэнні работ зменяцца радыёчастотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы. Для далейшага прагляду тэлепраграм неабходна пераналадзіць выкарыстоўваемае прыёмнае абсталяванне – лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і інш.

Карыстальнікам бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм патрабуецца зрабіць настройку тэлеканалаў згодна з інструкцыяй (кіраўніцтвам карыстальніка) да вашага тэлевізійнага прыёмнiка або вашай тэлевізійнай прыстаўкі.

Абаненты паслугі «Эфірная ZALA» змогуць наладзіць абсталяванне аўтаматычна ці ўручную.

Пры аўтаматычным спосабе спатрэбіцца скінуць настройкі раней адсканаваных тэлеканалаў і правесці паўторнае сканаванне. Для гэтага неабходна:

- уключыць прыстаўку;

- пасля загрузкі «Эфірная ZALA» націснуць кнопку «menu» на пульце прыстаўкі;

- знайсці ўкладку «Налады», націснуць на пульце кнопку «Ок»;

- выбраць «Выдаліць усё», націснуць на пульце кнопку «Ок»;

- пацвердзіць, што вы хочаце выдаліць усе каналы, націснуўшы «Так»;

- перайсці на «Аўтасканіраванне», націснуць на пульце кнопку «Ок»;

- націснуць на ўкладку «Пошук», дачакацца поўнага сканавання каналаў;

- атрымаць выяву тэлеканалаў на новых частотах.

Пры ручным спосабе ў тэлевізійнай прыстаўцы эфірнага тэлебачання ZALA неабходна скінуць настройкі раней адсканаваных тэлеканалаў і настроіць прыстаўку па канкрэтных нумарах радыёчастотных каналаў, указаных на сайце beltelecom.by.

Дадатковую інфармацыю і кансультацыю спецыяліста можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або кругласутачна ў тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў па нумары 123 (званок бясплатны з гарадскога і мабільнага тэлефонаў).

Просім прабачэнне за дастаўленыя нязручнасці.

Чытаць 620 разоў