Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 15 Кастрычнік 2021 18:11

Дзень пазітыву ў Крупскай раённай гімназіі

У Крупскай раённай гімназіі ў рамках месячніка па прафілактыцы суіцыдальных паводзін педагог-псіхолаг Алена Зарэмба правяла дзень пазітыву, накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнаснага стаўлення да жыцця.

На працягу дня праходзілі розныя мерапрыемствы, якія павышаюць эмацыйны фон і настрой. Быў арганізаваны конкурс малюнкаў «Свет выдатны» сярод вучняў пачатковай школы. Самыя яркія малюнкі размясцілі на выставе.

Прайшла акцыя «Пазітыўныя матыватар». Навучэнцы і педагогі зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі, атрымаўшы «матыватар» з пажаданнем.

У фае 2 паверха была арганізавана фотавыстава «Што такое радасць». Малодшыя хлопцы не змаглі прайсці міма фотазоны «Усміхнемся разам», якую аформілі старшакласнікі. На перапынках вучні з задавальненнем глядзелі вясёлыя відэаролікі і мультфільмы. А яшчэ «аракулы» раздавалі пазітыўныя прадказанні на будучыню.

Вялікую цікавасць у хлопцаў выклікала акцыя «Я люблю жыццё». Усе жадаючыя маглі напісаць на каляровых сэрцайках свае жыццёвыя каштоўнасці і ўпрыгожыць імі стэнд

Чытаць 383 разоў

Галерэя малюнкаў