Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 08 Кастрычнік 2021 14:54

Добрых спраў у скарбонцы юных ратавальнікаў Крупшчыны стала больш

У Крупскім раёне стартавала акцыя «Моладзь за бяспеку». Як вядома, юныя ратавальнікі заўсёды і ўсюды прапагандуюць асновы бяспечных паводзін і навучаюць дарослых і дзяцей.

У той жа час юныя памочнікі робяць вельмі шмат іншых добрых іспраў. Так, у першы ж дзень акцыі актывісты КЮСП гарадской школы №1 адправіліся на «подзвігі». Як вядома, пажылым грамадзянам, асабліва тым, хто пражывае адзін, заўсёды патрабуецца дапамога па гаспадарцы. І мы ў гэтым пераканаліся, пабываўшы ў Святланы Вікенцьеўны Івановай. Пажылая жанчына 80+ пражывае адна. У доме чысціня, у агародзе парадак. Але вось бяда: кожны дзень восеньскае лісце засыпаюць дом і цэнтральны ўваход ад вуліцы.  Хлопцы вельмі хутка справіліся з заданнем: згрэблі лістоту, абрэзалі паніклыя кветкі, вынеслі смецце. Цяпер парадак! У сяброўскай абстаноўцы школьнікі пагутарылі са Святланай Вікенцьеўнай. Аказваецца, яна крупчанка, аднак, доўгі час жыла і працавала ў Мінску, а вось на старасці гадоў вярнулася на малую радзіму. Не засталося ў баку пытанне бяспекі. Інспектар Крупскага РАНС Наталля Сярговіч праверыла супрацьпажарны стан домаўладання і падарыла гаспадыні новы аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Дарэчы, ён прыйшоўся, ой як дарэчы, так як ранейшы з часам прыйшоў у непрыдатнасць. Актывіст Улад спрытна дэмантаваў няспраўны АПА і ўсталяваў на ганаровае месца новы. Наша гераіня была вельмі рада. Затым юныя ратавальнікі нагадалі асноўныя правілы бяспекі ў побыце і на прысядзібным участку, пажадалі гераіні моцнага здароўя і ўручылі невялікі падарунак да гарбаты.

Акцыя «112 добрых спраў» на Крупшчыне працягваецца.

Чытаць 322 разоў

Галерэя малюнкаў