Мерапрыемства пачалося з наведвання выставы тэхнікі спецыяльнага транспарту, якая размясцілася на пляцоўцы перад раённым цэнтрам культуры. Ратавальнікі прадэманстравалі пажарны аўтамабіль, распавялі пра ратавальнае абсталяванне і паказалі яго ў дзеянні. Як заўсёды, з вялікім задавальненнем дзятва прымярала баявую вопратку, прадстаўляючы сябе супер-героем! Роставая лялька «Ратавальнік» дарыла ўсім удзельнікам свята добры настрой. Патанчыць і сфатаграфавацца на памяць - лёгка!
Карыстаўся цікавасцю і спецтранспарт Дзяржаўтаінспекцыі. Работнікі ДАІ нагадвалі школьнікам правілы дарожнага руху, дапамагалі прымерыць каску і бронекамізэльку. Убачыць аўто знутры - няма праблем!
Улюбёнка Дэпартамента аховы аўчарка Аза заўсёды выклікае замілаванне ў дзяцей. Разумная, выхаваная, яна дэманстравала выкананне каманд, а супрацоўнікі дэпартамента распавядалі пра асаблівасці сваёй службы, настойліва рэкамендуючы клапаціцца аб захаванасці сваёй маёмасці.
Яркі аўтамабіль газавай службы прайсці міма немагчыма. Задзейнічана нават гучнай прылада. Пра тое, што такое бытавы газ, як дзейнічаць, калі ў доме пахне газам распавядалі работнікі службы і ўручалі буклеты і паззлы. Таксама хлопцы ўбачылі, якое абсталяванне неабходна спецыялістам у іх няпростай працы.
Навучаючыя інтэрактыўныя пляцоўкі працавалі ў холе РЦК. На ВК- маніторы можна было паглядзець новы фільм МНС «Бяспека у кожную хату». «Медыцынская» лакацыя навучала ўдзельнікаў свята аказанню першай медыцынскай дапамогі пры пераломах і крывацёках, медыкі нагадвалі рэкамендацыі па папярэджанні каранавiруснай інфекцыі. Усім уручалася наглядная выяўленчая прадукцыя.
«Сілавая лакацыя» РАУС карысталася вялікай папулярнасцю не толькі ў хлапчукоў. Патрымаць баявую зброю мог кожны жадаючы. На памяць - рада: ніколі не парушайце закон!
Асабліва шматлюдна было на лакацыі МНС. Юныя ратавальнікі КЮРП «Іскра» арганізавалі працу пляцоўкі «Што рабіць калі ...» і правялі майстар-клас, як карыстацца вогнетушыцелем або правесці дэмеркурызацыю ў хатніх умовах, як выклікаць ратавальнікаў і дзе атрымаць дадатковыя веды па правілах бяспекі. Кожны ўдзельнік лакацыі атрымаў памятныя буклеты, закладкі і іншую наглядную прадукцыю.
Завяршыўся Адзіны дзень бяспекі праглядам казкі ад гасцей Крупщины - ДУ «Мінскі абласны драматычны тэатр», які прывёз пастаноўку «Непаслухмяная запалка». Поўная зала радавалася. Дзеці пагрузіліся ў казку і суперажывалі Скрынку, які ведаў, да чаго можа прывесці адна запалка ў сухім лесе. Яны асуджалі Ваўка і Лісу, якія завабілі Запалку, і тая стала крыніцай ляснога пажару. Хлопцы дапамаглі Скрынку выклікаць ратавальнікаў, каб справіцца з надзвычайнай сітуацыяй...
Кажуць, «казка хлусня, ды ў ёй намёк ...». Аднак наша казка - самая павучальная. Хлапчукі і дзяўчынкі не толькі добра правялі час, але і паўтарылі 5 крокаў ратавання, нумары службы ратавання, убачылі, да чаго прыводзяць гульні з запалкамі.
- Гэта было выдатна! - падзялілася сваімі ўражаннямі Катюша, вучаніца 2 класа сярэдняй школы №1 г.Крупкі ад сённяшняга свята.
- А мне спадабалася, што можна было ўсё памераць - каскі, шлемы, пагаварыць у рацыю, патрымаць пісталет... - дапоўніў Ігнат.
Вядома, колькі дзяцей - столькі і меркаванняў, аднак ва ўсіх - добры настрой і новы багаж ведаў па бяспецы.