Спецыялісты ДУ «Крупскі ТЦСАН» распавялі школьнікам, што трэба рабіць падчас пажару, пры выяўленні ўцечкі газу, аб неабходнасці нашэння флікераў у цёмны час сутак, аб неабходнасці захавання правілаў дарожнага руху, аб перавагах здаровага ладу жыцця. Школьнікі праявілі цікавасць да дадзенай тэмы, прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні бяспечных паводзін. Хлопцам уручылі інфармацыйны матэрыял у выглядзе буклетаў, улётак.