Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 11 Жнівень 2021 11:42

Кіраўніцтва раёна сустрэлася з жыхарамі вёскі Якімаўка

Старшыня райвыканкама Анатоль Козел адразу ж задаў тон сустрэчы:

- Выслухаем усе вашы пытанні і праблемы. Нешта вырашым на месцы, штосцi возьмем на кантроль. Гэта значыць, правядзем спакойны і адкрыты дыялог.

Вяскоўцаў хвалююць многія моманты: адсутнасць у вёсцы крамы і асартымент тавару ў аўтакраме, абкоска пустых дамоў, ліхтары на вуліцах не гараць, смецце несвоечасова вывозяць. Звярнуліся з просьбай пабудаваць прыпынак, дзе дзеці маглі б чакаць школьны аўтобус.

Самае хвалюючае пытанне - праца аўталаўкі. Анатоль Козел адзначыў: «Разгледзім гэту праблему, прадумаем усё варыянты».

А таксама падкрэсліў, у бліжэйшы час вырашыцца пытанне з абкоскай. На прапанову кіраўніка раёна сабрацца і правесці суботнік па навядзенні парадку ў вёсцы вяскоўцы адгукнуліся ахвотна. Галоўнае - каб арганізатар добры быў.

Чытаць 650 разоў

Галерэя малюнкаў