Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 20 Ліпень 2021 17:54

На Крупшчыне адсвяткавалі «Зажынкі-2021»

Свята «Зажынкі» прайшло ў ААТ «Старасельскі» - на полі каля вёскі Ваўкавыск. Камбайны сталі ў шэраг. Старшыя камбайнеры і камбайнеры, вадзіцелі на адвозцы - у цэнтры ўвагі ганаровых гасцей.

З прывітальным словам і шчырым наказам да хлебаробаў звярнуўся старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Козел:

- У нашых продкаў быў добры звычай - са свята першага снапа пачынаць уборку ўраджаю. У кожным каласку, які расце ў полі, - гадавая праца кожнага працаўніка. Вясна сёлета спазнілася - амаль адначасова паспелі некалькі культур, якія ў ранейшыя гады прыбіралі па чарзе. Ад вашага прафесіяналізму і майстэрства залежыць многае. Хлеб ёсць, і важная задача - прыбраць яго без страт. Ведаю, вы - добрыя работнікі, для многіх з вас гэта ўжо не першая жніво. Упэўнены, што справіцеся з пастаўленай задачай - у максімальна сціслыя тэрміны сабраць хлеб. Цяпер важна ўсё: і стан тэхнікі, і смачныя абеды, і граматная арганізацыя працы, і захаванне працоўнай дысцыпліны, правіл тэхнікі бяспекі. Але самае галоўнае - гэта якасная праца ўсіх працаўнікоў вёскі. Механізатарам - высокіх намалотаў, каб якасць уборкі была добрай, а родныя і блізкія з разуменнем паставіліся да вашай нялёгкай працы. У добры шлях!

Згодна з народным звычаем, каб сабраць багаты ўраджай, новы хлеб павінен выязджаць на старым. Кіраўніку раёна ўручылі каравай з ураджаю мінулага года, як сімвал дастатку і дабрабыту.

Па традыцыі памятны падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК - дырэктару сельгасарганізацыі, якая гасцінна прымае раённыя «Зажынкі». Дарэчы, яшчэ адзін яркі акцэнт свята - конкурс на лепшы сноп, заснаваны райкамам прафсаюза работнікаў АПК. Выстава, як заўсёды, уразіла крэатыўным падыходам. Аграрыі жартуюць: дзень жалі - ноч плялі. У кожным снапе - асаблівы сэнс і адпаведнасць народным традыцыям. Перамога за аграрыямі ААТ «Кляновiчы». Прафсаюзны лідэр, Валянціна Козел, уручыла дырэктару гаспадаркі падарунак.

Дабраславенне на будучую гарачую пару - ад благачыннага цэркваў Крупскай акругі настаяцеля храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца протаірэя Мікалая Гмiра. Ён асвяціў хлебную ніву, тэхніку і тых, хто будзе працаваць на ёй у самую гарачую пару сельскагаспадарчага года. Каб Бог бярог, каб багаты ўраджай сабралі.

Чытаць 921 разоў