З 24 па 26 мая Гомельская лёгкаатлетычная арэна стадыёна «Прамень» сабрала больш за дзвесце спартсменаў 2006-2007 гадоў нараджэння. Для дзяцей гэтага ўзросту, не гледзячы на вялікую колькасць стартаў у вясенне-летнім сезоне, гэта быў першы, па-сапраўднаму маштабны старт ў іх спартыўнай кар'еры.
Хваляванне адбілася на першым спаборніцкім дні, пасля крыўдных тэхнічных памылак некаторым спартсменам не ўдалося выступіць у поўную сілу. Але ўжо ў другі дзень усе хлопцы выйшлі на старт поўныя рашучасці паказаць свае лепшыя вынікі. І як часта бывае, поспех любіць моцных і рашучых!
На дыстанцыі 800 метраў Іванова Анастасія ідэальна правяла свой забег, за 300 метраў да фінішу выйшла з групы і рэзкім фінішным спуртам уцякла ад сваіх саперніц, саступіўшы толькі 2 секунды лідару, таксама прадстаўніцы Мінскай вобласці – Азары Ідрыс. Такім чынам, да бронзы зімовага першынства рэспублікі Насця дадала яшчэ і сярэбраную ўзнагароду летняй спартакіяды спартыўных школ краіны, паказаўшы пры гэтым другі вынік у сезоне ў краіне ў дзяўчынак гэтага ўзросту 2.23, 19 і пацвердзіўшы першы дарослы спартыўны разрад у бегу на 800 метраў.
На фота: Анастасія Іванова (нагрудны нумар 318) на фінішнай прамой у фінальным забегу на 800 метраў
Другім медаленосным відам спаборніцкай праграмы для нашай каманды апынулася мужчынская «шведская» эстафета 100м + 200м + 300м + 400м. У дадзеным відзе праграмы спартсмены выступалі не толькі за сваю спартыўную школу, але таксама і каманду вобласці. За каманду Мінскай вобласці ў складзе эстафеты было прадстаўлена адразу трое нашых спартсменаў - Шавялёў Арцём бег 100 метраў, Рубін Дзяніс на другім этапе - 200 метраў, 3 этап працягласцю ў 300 метраў бег Кухарэнка Станіслаў, і заключны этап у 400 метраў бег Пенкрат Міхаіл з Узды.
Выступіўшы не зусім паспяхова ў асабістых відах праграмы, аднак натхнёныя поспехам сваёй напарніцы па камандзе хлопцы з першых метраў дыстанцыі паказалі, што здольныя супернічаць на самым высокім узроўні. Вырашальнай апынулася як раз-такі першая перадача эстафетнай палачкі, дзе Арцём і Дзяніс выканалі сваю працу на «выдатна», зрабіўшы зачын у 15 метраў ад праследавацеляў. Стас і Міша таксама якасна адпрацавалі свае адрэзкі, што і адбілася на выніковым выніку. Наша каманда саступіла дзве з невялікім секунды толькі камандзе г. Мінска, у якой, дарэчы, з чатырох чалавек трое былі прызёрамі ў асабістых відах праграмы. Як вынік - сярэбраныя ўзнагароды ў каманды Мінскай вобласці!
На фота: каманда Мінскай вобласці (Кухарэнка, Пенкрат, Шавялёў, Рубін) – сярэбраны прызёр у эстафеце 100+200+300+400 у юнакоў.
Віншуем хлопцаў і трэнераў Варановіча Іллю і Варановіча Уладзіміра з паспяховым выступленнем на рэспубліканскіх спаборніцтвах і спадзяемся на далейшыя поспехі!
Наперадзе ў хлопцаў гэтага ўзросту галоўны старт летняга сезона - першынство Рэспублікі Беларусь, яно пройдзе з 10 па 12 чэрвеня ў Віцебску, пасля чаго можна будзе сысці на заслужаны, але вельмі не працяглы летні адпачынак.