Не паспелі адгрымець адборачныя спаборніцтвы ў рамках абласной спартакіяды ДЮСШ, на якіх нашы атлеты паспяхова адабраліся камандай на рэспубліканскія спаборніцтвы, як прыйшла пара вырашаць новыя задачы.
18 мая ў в.Жорнаўка Бярэзінскага раёна праходзілі абласныя спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў праграме абласной спартакіяды школьнікаў у 2020/2021 навучальным годзе. У спаборніцтвах прымалі ўдзел школьнікі з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна.
Склад каманды ад кожнага раёна налічваў 8 спартсменаў з трох узроставых груп, а камандны вынік падводзіўся па найменшай суме занятых месцаў, у разлік ішло 6 лепшых вынікаў.
Каманда Крупскага раёна ўжо станавілася пераможцам дадзеных спаборніцтваў у 2019 годзе і, аналізуючы паспяховыя выступленні на папярэдніх стартах сезону, разлічвала гэтак жа на перамогу. Сур'ёзнасць настрою надаваў яшчэ той факт, што хлопцы адстойвалі не толькі гонар раёна і асабістыя амбіцыі, але і прадстаўлялі ўстановы адукацыі, у якіх яны навучаюцца.
Хлопцы ўпэўнена стартавалі на дыстанцыях ад 1 да 3 кіламетраў і 5 разоў падымаліся на п'едэстал у асабістым заліку.
У каманднай барацьбе ўдзельнічалі: Касцюкевіч Максім, навучэнец Мінскай абласной сярэдняй школы-вучылішча алімпійскага рэзерву, былы вучань Хацюхоўскага КПК-дзіцячага сада - на дыстанцыі 3 км ён упэўнена фінішаваў першым, усталяваўшы рэкорд мясцовай трасы - 8 хвілін 51,3 секунды!
Камароўская Таццяна, вучаніца 11-ю класа Нацкай сярэдняй школы, у бегу на 2 км заваявала 2-е месца;
Гардзіевіч Данііл, вучань Бобрскага КПК яслі-сада сярэдняй школы паказаў добры бег па трасе і на дыстанцыі 2 км фінішаваў таксама другім. На гэтай жа дыстанцыі за крок ад п'едэстала спыніўся вучань Халопеніцкай сярэдняй школы Кухарэнка Станіслаў - 4 выніковае месца.
У дзяўчат 2006-2007 года нараджэння на дыстанцыі 1 км таксама з рэкордам трасы - 2 хвіліны, 56,6 секунды, перамогу атрымала Іванова Анастасія, вучаніца Бобрскага КПК я/сада - сярэдняй школы, а яе сяброўка па камандзе, навучэнка сярэдняй школы №3 Кандраценка Інэса, ва ўпартай барацьбе размясцілася на трэцім месцы.
Сярод самай малодшай узроставай групы навучэнка СШ п.Крупскi Грышанкова Анастасія размясцілася на 10 радку фінішнага пратаколу, а навучэнец Iгрушкаўскай СШ Садоўскі Мікіта, нават не гледзячы на траўму, змог скончыць дыстанцыю на 30 пазіцыі, даўшы залік у камандным барацьбе.
Па выніку камандных спаборніцтваў Крупская дружына з вынікам у 13 ачкоў атрымала перамогу, заваяваўшы кубак і прынёсшы добрыя ачкi ў выніковую табліцу для Крупскага раёна ў абласной круглагадовай спартакіядзе школьнікаў Мінскай вобласці.
На другой пазіцыі размясцілася наша спрадвечная каманда-супернік з Маладзечанскага раёна - 21 ачко, і трэцімі аказаліся хлопцы з Стаўбцоўскага раёна - 25 ачкоў.