Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 20 Май 2021 12:03

Крупская ДЮСШ заваявала права на ўдзел у спартакіядзе ДЮСШ, СДЮШАР Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы

12-13 мая ў г. Мінску на спартыўнай арэне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы праходзіла спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ (ДЮСШ), дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 гадоў нараджэння.

Дадзены старт з'яўляецца адным з найбольш важных камандных спаборніцтваў сярод спартыўных школ, таму ў спаборніцтвах узялі ўдзел больш за 15 каманд з розных раёнаў нашай вобласці. Па выніках абласной спартакіяды спартыўныя школы, якія трапляюць у тройку прызёраў у камандный барацьбе, атрымліваюць права прыняць удзел у спартакіядзе ДЮСШ, СДЮШАР Рэспублікі Беларусь за кошт Міністэрства спорту і турызму.

Камандныя вынікі лічыліся зыходзячы з асабістых вынікаў удзельнікаў: за 1 месца налічваюцца 8 ачкоў, за 2-е - сем і г.д... 8-е месца давала - 1 ачко, таму было прынцыпова важна трапляць у 8-ку мацнейшых у асабістых відах праграмы.

Саперніцтва разгарнулася не жартоўнае, што найбольш ярка адлюстравана ў камандных выніках. Па выніках спаборніцтваў першае месца з вынікам 90 ачкоў заняла каманда Маладзечанскай ДЮСШ №3 г.Маладзечна. Набраўшы такую ж колькасць ачкоў, але саступіўшы па колькасці заваяваных першых месцаў у асабістым заліку, другое месца заняла каманда Чэрвенскай СДЮШАР, і, нарэшце, набраўшы 88 ачкоў трэцяе месца літаральна «вырвала» каманда Крупскай ДЮСШ! Чацвёртае месца з вынікам 87 ачкоў у каманды Уздзенскай ДЮСШ, а пяцёрку наймацнейшых спартыўных школ замкнула каманда Вілейскай СДЮШАР з вынікам 83 ачкі.

Такім чынам, каманда Крупскай ДЮСШ у трэці раз заваявала права паспаборнічаць з наймацнейшымі ДЮСШ, СДЮШАР нашай краіны!

Пераможцамі і прызёрамі ў асабістым першынстве сталі:

Іванова Анастасія (Бобрскi КПК - сад СШ) - 1 месца ў бегу на 400 і 800 метраў; Гардзіевіч Данііл (Бобрскi КПК - сад СШ) - 1 месца на 1500 і 3000 метраў; Буронышава Анастасія (Плешчаніцкая СШ-ВАР) - 1 месца на 200, 2 месца на 100 метраў; Шевялёў Арцём (СШ №3 г.Крупкі) - 2 месца на 100 метраў, 3-е месца ў скачках у даўжыню; Кандраценка Інэса (СШ №3 г.Крупкі) - 2 месца на 3000, 3 месца на 1500 метраў; Кухарэнка Станіслаў (Халапеніцкая СШ) - 3 месца ў бегу на 400 метраў; Краўчанка Вераніка (Крупская р-ная Гімназія) - 3 месца ў бегу на 200 метраў; 1-е месца ў эстафеце 4х100 метраў у юнакоў (Шевялёў, Рубін, Гардзіевіч, Кухарэнка).

пасільны ўклад у каманднай барацьбе за бронзу ўнеслі:

Лысакоўскі Глеб ((Крупская р-ная гімназія), Хацкевіч Ксенія (СШ №3 г.Крупкі), Войніч Таццяна (СШ №3 г.Крупкі), Рубін Дзяніс (Халапеніцкая СШ).

Паралельна з дзіцяча-юнацкімі спаборніцтвамі праходзіў і дарослы Кубак Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы, у якім бралі ўдзел дарослыя спартсмены.

прызёраў дадзеных спаборніцтваў сталі: Камароўская Анастасія - 1 месца ў бегу на 400 і 800 метраў; Карань Ілля - 1 месца ў бегу на 1500 і 3000 метраў; Камароўскі Яўген - 1 месца ў бегу на 5000 метраў, Суханава Надзея - 1 месца ў бегу на 5000 метраў.

Па выніках каманднай барацьбы каманда Крупскага раёна заняла таксама 3-е агульнакаманднае месца, саступіўшы камандам Маладзечанскага і Уздзенскага раёнаў.

На ФОТА: Каманда ГСУСУ «Крупскі ДЮСШ» - бронзавы прызёр

Спартакіяды ДЮСШ, СДЮШАР Мінскай вобласці сярод юнакоў, дзяўчат 2006-2007 г.г.р.

Чытаць 435 разоў