Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 18 Май 2021 16:43

Базавы курс - першая дапамога

На базе ДУ «Крупскі ТЦСАН» Мінскай абласной арганізацыяй «Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа» 6 мая 2021 года быў арганізаваны 8 гадзінны базавы курс на тэму «Першая дапамога». У навучанні прынялі ўдзел старшыня Крупскай раённай арганізацыі БТЧК Таццяна Клімковіч і супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра - валанцёры Чырвонага Крыжа.

Трэнінг праводзіў прадстаўнік Барысаўскай раённай арганізацыі «Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа» Сяргей Мароз.

Гэты курс распрацаваны ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам і зацверджаны глабальным метадычным цэнтрам па навучанні першай дапамозе Міжнароднай федэрацыі таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Першая дапамога - гэта неадкладная дапамога, якую аказваюць хвораму да прыезду кваліфікаваных медыцынскіх работнікаў.

Базавы курс дае магчымасць набыць веды і ўменні для аказання неабходнай дапамогі для выратавання жыцця. Слухачы атрымалі як тэарэтычную, так і практычную адпрацоўку (70% практыкі) правільнага алгарытму ў экстранай сітуацыі, бо важна разумець, як правільна дзейнічаць, каб жыццю чалавека не пагражала небяспека.

У ходзе заняткаў былі раскрыты і адпрацаваны алгарытмы аказання першай дапамогі, транспарціроўка, правілы аказання першай дапамогі пры прыпынку дыхання, парушэнні праходнасці дыхальных шляхоў, апёках, ранах, крывацёках і г. д.

Пры навучанні выкарыстоўваліся манекены, прафесійны грым і мадэляванне сітуацый, з якімі можна сутыкнуцца ў рэальным жыцці.

Дзякуючы створанай камфортнай рабочай абстаноўкі, удзельнікі атрымалі якасны і неад'емны вопыт і веды для павышэння шанцаў на выжыванне.

Глыбокую падзяку і ўдзячнасць Сяргею Марозу выказваюць супрацоўнікі ДУ «Крупскі ТЦСАН» за патрэбнае і карыснае навучанне, за атрыманае задавальненне ад зносін з прафесійным інструктарам і знаўцам сваёй справы.

Чытаць 434 разоў

Галерэя малюнкаў