Трэнінг праводзіў прадстаўнік Барысаўскай раённай арганізацыі «Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа» Сяргей Мароз.
Гэты курс распрацаваны ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам і зацверджаны глабальным метадычным цэнтрам па навучанні першай дапамозе Міжнароднай федэрацыі таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
Першая дапамога - гэта неадкладная дапамога, якую аказваюць хвораму да прыезду кваліфікаваных медыцынскіх работнікаў.
Базавы курс дае магчымасць набыць веды і ўменні для аказання неабходнай дапамогі для выратавання жыцця. Слухачы атрымалі як тэарэтычную, так і практычную адпрацоўку (70% практыкі) правільнага алгарытму ў экстранай сітуацыі, бо важна разумець, як правільна дзейнічаць, каб жыццю чалавека не пагражала небяспека.
У ходзе заняткаў былі раскрыты і адпрацаваны алгарытмы аказання першай дапамогі, транспарціроўка, правілы аказання першай дапамогі пры прыпынку дыхання, парушэнні праходнасці дыхальных шляхоў, апёках, ранах, крывацёках і г. д.
Пры навучанні выкарыстоўваліся манекены, прафесійны грым і мадэляванне сітуацый, з якімі можна сутыкнуцца ў рэальным жыцці.
Дзякуючы створанай камфортнай рабочай абстаноўкі, удзельнікі атрымалі якасны і неад'емны вопыт і веды для павышэння шанцаў на выжыванне.
Глыбокую падзяку і ўдзячнасць Сяргею Марозу выказваюць супрацоўнікі ДУ «Крупскі ТЦСАН» за патрэбнае і карыснае навучанне, за атрыманае задавальненне ад зносін з прафесійным інструктарам і знаўцам сваёй справы.