Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 17 Май 2021 11:14

Спартыўна-культурнае свята «Сямейны старт - Фізкульт-ура!»

У дзень сям'і, у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры «Кляновічы» праходзіла спартыўна-культурнае свята маладых сем'яў «Сямейны старт - Фізкульт-ура!», які арганізаваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Крупскага райвыканкама.

Тут сабраліся актыўныя і пазітыўныя сям'і, каб паспаборнічаць у спрыце, хуткасці і вынослівасці, ну, і, вядома, цікава правесці вольны час. У спаборніцтвах не важны ні ўзрост удзельнікаў, ні фізічная падрыхтоўка. Галоўнае - быць прыхільнікамі здаровага ладу жыцця.

На старт выйшла 4 сямейныя каманды. Усмешкі бацькоў, дзіцячы смех і азартная атмасфера спаборніцтваў - усё гэта напаўняла спартыўную залу.

Прайграўшых не было. Сем'і падзялілі першыя і другія месцы ў дзвюх групах. Віншуем усіх удзельнікаў! А менавіта - сем'і Чэбiрак, Навіцкіх, Арцёменка, Зінькевіч-Гарлавых!

Чытаць 383 разоў

Галерэя малюнкаў