З 6 па 22 красавіка 2021 года на базе ДУ «Крупскі гарадской ФАК» праходзіў Чэмпіянат Крупскага раёна па валейболе сярод мужчынскіх каманд у праграме круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў 2021 года.
У Чэмпіянаце прынялі ўдзел 4 каманды: ТАА «Амкадор-Можа», Крупскі РАНС, упраўленне па адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама, ДЛГУ «Крупскі лясгас».
Па выніках чэмпіянату першае месца заняла каманда ДЛГУ «Крупскі лясгас» у складзе: Строцкi Аляксей, Буракоў Уладзімір, Емяльянчык Уладзіслаў, Рогаў Аляксандр, Барауля Дзмітрый, Макарэвіч Валерый, Сергун Дзмітрый. Каманда ўзнагароджана кубкам і граматай упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама, члены каманды - граматамі.
Другое месца ў каманды Крупскага РАНС, трэцяе - ТАА «Амкадор-Можа» . Каманды і члены каманд, якія занялі 2 і 3 месцы, узнагароджаны граматамі.