У перыяд акцыі арганізаваны сустрэчы з кіраўнікамі мотаклуба, кіроўцамі мотатранспарту, дзе вартавыя дарог праводзяць шырокую прафілактычную працу, прыводзячы прыклады аварый і фота з месцаў ДТЗ з удзелам матацыклістаў і растлумачэннем наступстваў і прычын названых здарэнняў.
Дзяржаўтаінспектары сумесна з участковымі інспектарамі міліцыі, інспектарамі па справах непаўналетніх АУС, добраахвотнымі дружыннікамі і карэспандэнтамі СМІ ажыццяўляюць рэйдавыя групы па спыненні грубых парушэнняў ПДР кіроўцамі двухколавых транспартных сродкаў, такіх як - нецвярозы стан, кіраванне транспартнымі сродкамі, не маючы на гэта права, зухаватасць, а таксама выяўленню канструктыўна змененых і незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку матацыклаў і іншых механічных двухколавых транспартных сродкаў. Маршруты патрулявання нарадаў міліцыі набліжаны да месцаў найбольш верагоднага перамяшчэння названай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.
Праверкі па фактах ДТЗ паказалі, што адным з асноўных фактараў, якія аказваюць уплыў на цяжар наступстваў, з'яўляецца адсутнасць вадзіцельскіх правоў у матацыклістаў, зухаватасць і перавышэнне хуткасці, кіраванне ТС у стане ап'янення, а таксама невыкананне патрабаванняў аб выкарыстанні моташлемаў.
Таксама, уладальнікам транспартных сродкаў тлумачыцца парадак атрымання вадзіцельскага пасведчання катэгорыі «АМ», «А1», «А» і пастаноўкі матацыклаў, мапедаў на ўлік і зняцця з яго, праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду, неабходнасць абавязковага страхавання. Агучваецца адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за парушэнне ПДР.
Да ўвагі вадзіцеляў! Рух на мотатранспарце на адным коле, а таксама, калі вадзіцель не трымаецца за руль ці ж не трымае ногі на падножках - цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання ТС тэрмінам да 6 месяцаў або без пазбаўлення.
Таксама, дзеянні кіроўцы, якія вымусілі іншых удзельнікаў дарожнага руху змяняць хуткасць, кірунак ці прымаць іншыя меры па забеспячэнню бяспекі руху пагражае накладаннем штрафу ад 5 да 20 базавых велічынь з пазбаўленнем кіравання ТС да 2-х гадоў або без такога пазбаўлення.
Таксама, ДАІ звяртаецца да грамадзян і просіць спыняць спробы кіравання матацыкламі, мапедамі, скутэрамі людзьмі без права кіравання, у стане ап'янення, калі не ўдаецца гэта зрабіць сваімі сіламі - тэлефануйце і паведамляйце на тэлефонную лінію 102!
УДАІ УУС Мінаблвыканкама