Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 15 Красавік 2021 16:16

Стартавала рэспубліканская акцыя МНС «За бяспеку разам!»

З 12 па 28 красавіка 2021 года па ўсёй краіне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!».

Акрамя МНС, у ёй удзельнічаюць МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрацы і сацабароны, Мінадукацыі, Мінінфарм, Мінжылкамгас і Мінэнерга.

Мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. Мерапрыемствы акцыі накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва шляхам інфармавання насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, тлумачэнне грамадзянам наступстваў невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі, а таксама актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнка гатоўнасці тэрыторый і домаўладанняў грамадзян да пажаранебяспечнага перыяду.

Работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дадуць растлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнню пажарнай бяспекі жылля. У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі.

Крупскі РАНС

Чытаць 609 разоў