Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 14 Красавік 2021 20:45

Конкурс творчых работ «Права на дзяцінства»

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлены конкурс творчых работ «Права на дзяцінства».

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: «Малюнак», «Анімацыя», «Відэаролік» і праходзіць у тры этапы: I этап - рэгіянальны, II этап - рэспубліканскі, III этап - інтэрнэт-галасаванне ў сацыяльных сетках Міністэрства юстыцыі «Вконтакте» і «Instagram».

Умовы правядзення конкурсу па розных намінацыях і патрабаванні да афармлення работ вызначаны ў Палажэнні аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Права на дзяцінства».

Конкурсныя работы ў намінацыі «Малюнак» неабходна дасылаць па пошце ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта: 220036, г. Мінск, вул. К. Лібкнехта, 68 (тэл. для даведак: 8-017-204 77 33, 8-017-286 17 19).

Конкурсныя работы ў намінацыях «Анімацыя» і «Відэаролік» павінны быць размешчаны ў «воблаку» ,г. зн. у глабальнай сетцы Інтэрнэт, дзе таксама размяшчаюцца заяўкі ўдзельнікаў.

Спасылка для прагляду і запампоўкі працы і заяўка з пазнакай «Права на дзяцінства» накіроўваецца на электронны адрас галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Конкурсныя працы прымаюцца да 10 мая 2021 года.

Чытаць 615 разоў