Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 30 Сакавік 2021 17:43

Для правядзення РПА «Беражыце дзяцей!»з 02.04 па 09.04.2021 на тэрыторыі Крупскага раёна

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай.

Дзеці-пешаходы.

Памылкі непаўналетніх пешаходаў, якія сталі прычынамі ДТЗ:

  • пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам;
  • нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу;
  • знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.

Акрамя таго, праблемай застаюцца наезды на пешаходаў на пешаходных пераходах.

Дзеці-пасажыры.

Памятаць аб Правілах дарожнага руху і быць уважлівымі павінны не толькі дзеці, але і іх бацькі. Бо часам менавіта дарослыя часцей ствараюць небяспечныя сітуацыі для сябе і для сваіх дзяцей. У гэтых выпадках пакутуюць дзеці-пасажыры.

Нагадаем, згодна з п.178 ПДР «Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых у частцы першай гэтага пункта прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксi.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны».

Варта адзначыць, што заканадаўствам прадугледжаны абавязак выкарыстання не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.

Паважаныя вадзіцелі! Ад сітуацыі, якая раптоўна можа ўзнікнуць на дарозе, не застрахаваны ніхто. Паклапаціцеся загадзя пра сваiх пасажыраў. Перавозіце дзяцей толькі ў спецыяльных утрымліваючых прыладах, прасачыце за тым, каб і ўсе дарослыя былі прышпілены рамянямі бяспекі.

ДАІ нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.6 ст.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 4 БВ.

Паважаныя бацькі! Вам неабходна прыняць усе меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі! Будзьце ім прыкладам на дарозе! Не пакідайце іх без нагляду. Флікеры на вопратцы, абутку - усё гэта дапаможа кіроўцу загадзя звярнуць на дзіця ўвагу, а значыць, кіроўца будзе мець магчымасць прыняць меры для тармажэння або экстранага прыпынку.

Асаблівая тэма - мабільныя тэлефонаў і навушнікі. Дамажыцеся таго, каб дзіця, знаходзячыся паблізу або на праезнай частцы не размаўляла па тэлефоне і не слухала музыку ў навушніках, так як гэта адцягвае яго ўвагу! І вядома ж, часцей нагадвайце дзецям як паводзіць сябе на дарозе і ў транспарце!

УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Чытаць 719 разоў