У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел кіраўнік Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка, міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры Сяргей Рэпкiн, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Юрый Майсеевіч, дырэктар рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Анатоль Макарэвіч, член нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы, рэкардсменка краіны ў скачках у даўжыню Анастасія Мірончык-Іванова.
Усе ганаровыя госці адзначылі, што дадзеныя спаборніцтвы з'яўляюцца сапраўдным святам для юных спартсменаў і аднагалосна падтрымалі ініцыятыву федэрацыі лёгкай атлетыкі аб далейшым правядзенні гэтага цудоўнага старту.
З больш за 230 тысяч навучэнцаў 2-4 класаў, якія прынялі ўдзел у адборачных этапах па ўсёй краіне, у спаборніцтвах змагаліся за медалі 300 наймацнейшых хлопчыкаў і дзяўчынак з 7 рэгіёнаў рэспублікі.
У складзе каманды Мінскай вобласці ў фінальным старце прыняло трое дзяцей з Крупскага раёна:
- Бахановіч Сяргей, 4 клас ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Крупкі»;
- Грэбянцова Ганна, 3 клас ДУА «Iгрушкаўская сярэдняя школа»;
- Хацкевіч Аляксей, 2 клас ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Крупкі».
На фота: фіналісты «300 талентаў для Каралевы» Бахановіч С., Грэбянцова А., Хацкевіч А., трэнеры-выкладчыкі Варановічы Уладзімір і Ілля
Усе хлопцы займаюцца на аддзяленні лёгкай атлетыкі ГСУСУ «Крупская ДЮСШ» і з мінулага года мэтанакіравана рыхтаваліся да дадзеных спаборніцтваў.
Спаборніцтвы праходзілі ў каманднай эстафеце, скачках на скакалцы, кідках набіўнога мяча вагой 1 кг і спрынце з пераадоленнем бар'ераў.
Плануемым і чаканым, але ад гэтага не менш прыемным падарункам стаў выступ Хацкевіча Аляксея, які выйграўшы два забегi ў бар'ерным спрынце, заваяваў срэбную ўзнагароду ў дадзеным выглядзе праграмы сярод хлопчыкаў 2 класа!!
На фота: срэбны прызёр у спрынтарскім бар'ерным бегу фіналу рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы «300 талентаў для Каралевы»
Кожны з гэтых 300 хлопцаў ужо пераможца, так як ён прайшоў два этапы адбору і, не гледзячы на шматлікія пераносы спаборніцтваў, усё ж здолеў дайсці да фіналу ў баявым настроі і добрай фізічнай форме.
У маі стартуе чарговы, ужо сёмы па ліку, папярэдні этап спаборніцтваў «300 талентаў для Каралевы». Пачынаецца ён з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе хлопцы на ўроках фізічнай культуры будуць здаваць нарматывы, пасля чаго вынікі гэтых нарматываў накіроўваюцца ў федэрацыю лёгкай атлетыкі для далейшага аналізу і адбору наймацнейшых.
Будзем спадзявацца, што ў наступных спаборніцтвах прадстаўніцтва рабят з Крупскага раёна будзе яшчэ большым, а нашы юныя спартсмены пакажуць сябе яшчэ больш моцнымі, спрытнымі і ўстойлівымі!