Асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў з'яўляюцца, ігнараванне Правілаў дарожнага руху, адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў на адзенні пешых удзельнікаў, пагаршае сітуацыю такіх парушэнняў, і знаходжанне на праезнай частцы ў стане ап'янення.
На жаль, падобныя факты здарэнняў вельмі частыя. Дарога не даруе безадказных паводзінаў на ёй, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення. Небяспечныя дзеянні такіх пешаходаў на дарозе і зблізку яе нікога не павінны пакінуць абыякавым.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода або веласіпедыста, які знаходзіцца з прыкметамі алкагольнага ап'янення, відавочна прадстаўляючага небяспеку для руху, альбо неабазначаных святлоадбіўныя элементамі, просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102 у тэрытарыяльныя АУС і па вашай інфармацыі будуць прыняты адпаведныя меры рэагавання.
Акрамя таго, адной з прычын траўміравання пешаходаў на дарогах з'яўляецца недысцыплінаванасць кіроўцаў, і невыкананне патрабаванняў Правілаў ў частцы праезду імі нерэгулюемых пешаходных пераходах і прадастаўлення перавагі пешаходам.
Пазбегнуць аварый вельмі складана, але прадухіліць, магчыма, калі ўдзельнікі дарожнага руху будуць праяўляць адзін да аднаго павышаную ўвагу і павагу.
УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама