Гэтак жа адбылася віктарына «Што мы ведаем пра Канстытуцыю?» падчас якой хлопцы паўтарылі сімвалы (герб, гімн, сцяг), найважнейшыя дзяржаўныя святы і традыцыі роднай краіны. Бо важна з дзяцінства выхоўваць пачуццё патрыятызму і развіваць прававую культуру асобы навучэнцаў. Затым педагог-арганізатар Зінькевія Яна Віктараўна правяла інтэрактыўную гульню, якая складалася з 4 раўндаў: «Адгадай мультфільмы, зашыфраваныя з дапамогай смайлікаў», «Знайдзі агульнае», «Формула за ўсяго», «Кінарэбус». Хлапчукі і дзяўчынкі актыўна і з задавальненнем разгадвалі шыфры.