З мэтай развіцця культуры бяспекі жыццядзейнасці вучняў у гімназіі праводзіцца адукацыйна-выхаваўчая работа.
У рамках абласнога Адзінага дня бяспекі ў Крупскай раённай гімназіі ў перыяд з 20.02.2021 па 01.03.2021 праведзены прафілактычныя мерапрыемствы.
З удзелам намесніка начальніка Крупскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Цiшкаўца Алега Пятровіча праведзена вучэбная эвакуацыя. Навучэнцы і педагогі хутка адрэагавалі на сігнал трывогі і арганізавана выйшлі з будынка гімназіі. Інспектар па справах непаўналетніх Мінская Аляксандра Аляксандраўна для навучэнцаў 8 класаў правяла прафілактычную размову і распавяла дзецям аб правілах бяспечных паводзін дома і на вуліцы.
Першага сакавіка ў гімназіі працавалі інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі. Навучэнцам 5-7 класаў былі прапанаваны заданні па тэмах: «Пяць крокаў выратавання», «Бяспечны інтэрнэт», «Правілы карыстанне газам у побыце», «Стоп вірус». Хлопцам і дзяўчатам спадабалася складаць пазлы, разгадваць крыжаванкі, вырашаць галаваломкі і рэбусы з часопіса «Юны ратавальнiк».
У дыдактычнай анлайн-гульні «Крокі выратавання» гімназісты праверылі і замацавалі свае веды аб паводзінах і дзеяннях у надзвычайных сітуацыях.
Прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Белая Русь» арганізавалі для вучняў пачатковых класаў акцыю «Бяспека дзяцей на дарогах», падчас якой хлопцы паўтарылі правілы дарожнага руху. На перапынках малодшыя школьнікі з цікавасцю глядзелі пазнавальны мультфільм «Чароўная кніга МНС», відэаролікі аб правілах пажарнай бяспекі.
Навучэнцы гімназіі прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх прафілактычных мерапрыемствах, так як яны разумеюць, што бяспека - гэта не проста сума засвоеных ведаў, а ўменнi правільна паводзіць сябе ў розных сітуацыях.
Зінькевіч Яна Віктараўна,
педагог-арганізатар
ДУА «Крупская раённая гімназія»