Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 25 Люты 2021 15:03

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Пакідаеш месца ДТЗ – робіш злачынства!» 26.02.2021

Асноўнымі прычынамі ДТЗ па-ранейшаму з'яўляюцца парушэнні ПДР пешаходамі, перавышэнне або няправільны выбар кіроўцамі хуткасці руху, кіраванне транспартам у стане ап'янення, кіроўцы-«бяспраўнікі», а таксама парушэнне правілаў абгону і праезду пешаходных пераходаў.

Аналіз аварыйнасці паказаў, што самымі цяжкімі наступствамі характарызуюцца лабавыя сутыкненні, на долю якіх прыпадае асноўная частка загінуўшых у аўтааварыях людзей. Дадзеныя здарэння мелі месца з-за няправільнай ацэнкі кіроўцамі склаўшагася дарожнага становішча або няправільных дзеянняў пры ўзнікненні небяспечнай сітуацыі. У снегапад, туман, пры слізкім пакрыцці і высокай інтэнсіўнасці руху, асабліва ў перадвыхадныя і выхадныя дні, любая памылка, няхай гэта будзе парушэнне правілаў абгону або хуткаснага рэжыму, немінуча прыводзіла да бяды.

З пачатку 2021 года на аўтадарогах Мінскай вобласці адбылося 70 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 15 чалавек загінулі і 70 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Як паказала практыка мінулага года выпадкі пакідання кіроўцамі месцаў ДТЗ і неаказанне дапамогі пацярпелым не адзінкавыя. І адным з асноўных напрамкаў службовай дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі з'яўляецца раскрыццё такіх дарожна-транспартных здарэнняў і іх прафілактыка.

Аналіз паказвае, што колькасць і цяжкасць наступстваў такіх здарэнняў зніжаецца, разам з тым за кожнай адзінкай статыстыкі стаяць чалавечыя жыцці і лёсы.

01.11.2020 у г. Салігорску каля 22.55 гадзін неўсталяваны кіроўца, кіруючы меркавана аўтамабілем «Мазда 626», які рухаўся па вул. К. Заслонава ў бок в. Дубеi, здзейсніў наезд на мясцовую жыхарку, 1989 г.н., якая пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ пешаход з атрыманымі траўмамі шпіталізавана. У ходзе вышуковых мерапрыемстваў асоба кіроўцы ўстаноўлена, ім аказаўся 22-гадовы жыхар Старобіна.

З пачатку бягучага года на тэрыторыі Міншчыны ўжо зарэгістравана адно ДТЗ, з месца якога вадзіцель уцёк.

22.01.2021 у 21.10 гадзін у в. Навасёлкі Барысаўскага раёна, паблізу прыпыначнага пункта, кіроўца 1978 г. н, жыхар Барысаўскага раёна, кіруючы аўтамабілем «Шкода», здзейсніў наезд на ляжачага на праезнай частцы мясцовага жыхара 1959 г.н . У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы здарэння. Кіроўца з месца ДТЗ уцёк. У сувязі з гэтым, у пяці раёнах Мінскай вобласці ўводзіўся план «Перахоп». У ходзе вышуковых мерапрыемстваў месцазнаходжанне кіроўцы ўстаноўлена.

Па ўказаных фактах у рамках крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь праводзяцца праверкі.

Па дадзеных статыстыкі, больш за 70% аварый з пешаходамі адбываецца па іх жа ўласнай віне. Як правіла, дадзенага роду здарэннi адбываюцца ў цёмны час сутак на неасветленых участках аўтадарог. Практыка паказвае, што кіроўца, знаходзячыся ў стане афекту пасля здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння, перакананы, што толькі ён адзін вінаваты і пакаранне немінуча. У большасці выпадкаў гэта перакананне памылкова. Спалохаўшыся, кіроўца забывае пра чалавека, якому неабходна дапамога і з'язджае з месца здарэння, спадзеючыся на «авось», тым самым пазбавіўшы сябе магчымасці апраўдаць свае дзеянні. У кожным канкрэтным выпадку супрацоўнікі міліцыі праводзяць дасканалае расследаванне здарэння і высновы ў большасці выпадкаў кажуць пра тое, што вінаватым у здарэнні з'яўляецца пешаход, а не кіроўца.

Кіроўцы не ў адказе за гэтыя здарэннi, але толькі пры адной умове - калі яны засталіся на месцы аварыі, аказалі дапамогу пацярпеламу, выклікалі «хуткую» і ДАІ - увогуле, засталіся людзьмі перад Законам і перад сваім сумленнем.

Калі ж паступілі наадварот - з'ехалі з месца здарэння, то разам з арт. 317 ч.2 КК Рэспублікі Беларусь (ДТЗ прывяло да смерць або прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў якое цягне пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да 2-х гадоў, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да 5-ці гадоў) можа наступіць крымінальная адказнасць у адпаведнасці з арт.159 КК Рэспублікі Беларусь (пакіданне ў небяспецы, цягне за сабой пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да 6-ці месяцаў ці пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў).

Яшчэ адзін від дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх вадзіцелі часцяком хаваюцца - гэта так званыя «неўсталяваныя» ДТЗ, г.зн. без пацярпелых, дзе нанесены толькі матэрыяльны ўрон.

Дадзеныя аварыі кардынальна адрозніваюцца ад здарэнняў з пацярпелымі і, як правіла, адбываюцца ў месцах масавага збору транспартных сродкаў на аўтастаянках рынкаў, гандлёвых цэнтраў альбо ў жылых дамоў.

Згодна з Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, кіроўца, які пакінуў месца здзейсненага дарожна-транспартнага здарэння, будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.17 ч. 2, а за гэтым стаiць штраф у памеры ад пяці да дваццаці пяці базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі да двух гадоў.

Калі пешаход стаў прычынай аварыі і пакінуў месца здарэння, то ў дачыненні да яго накладаецца штраф ад пяці да дваццаці базавых велічынь.

ДАІ Мінскай вобласці нагадвае, што ў выходныя дні здзяйсняецца найбольшая колькасць аварый у параўнанні з астатнімі днямі тыдня. Асабліва цяжкімі наступствамі характарызуюцца ДТЗ, звязаныя з парушэннем правілаў абгону, а неспрыяльныя ўмовы надвор'я накладваюць свой негатыўны адбітак на дарожную абстаноўку.

У мэтах прафілактыкі здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ, 26 г.г. Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Пакідаеш месца ДТЗ - робіш злачынства!».

Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча рэкамендуе вадзіцелям не рабіць неабдуманых манеўраў, не спяшацца, строга выконваць Правілы дарожнага руху і памятаць, што нават нязначная памылка за рулём можа прывесці да трагедыі!

УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Чытаць 568 разоў