Дадзены старт не стаў выключэннем і для крупскiх лёгкаатлетаў, па праву лічачыхся аднымі з наймацнейшых бегуноў Мінскай вобласці. Раней мы пісалі пра тое, што каманда Крупскага раёна стала пераможцам першынства Мінскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 гадоў нараджэння, таму на рэспубліканскім першынстве спартсмены Крупскага раёна былі прадстаўлены сям'ю спартсменамі:
Іванова Анастасія -1500 метраў з перашкодай, 800 метраў, эстафета 600+400+200 (2 этап, 400 метраў); Шевялёў Арцём - 60 метраў, 200 метраў; Рубін Дзяніс - 60 метраў, 200 метраў; Кухарэнка Станіслаў - 400 метраў, 800 метраў; Гардзіевіч Данііл - 1500 метраў, 3000 метраў; Кандраценка Інэса - 1500 метраў, 3000 метраў; Ляшкова Анастасія - 400 метраў, 800 метраў.
Галоўнымі задачамі нашых бегуноў было атрыманне неацэннага спаборніцкага вопыту і паляпшэнне асабістых рэкордаў у сваіх відах праграмы. Таксама з улікам удалых стартаў на абласных спаборніцтвах і пры аналізе станоўчай дынамікі вынікаў можна было цалкам разлічваць, што хто-небудзь з хлопцаў зможа заваяваць прызавыя месцы ў заяўленых дысцыплінах.
Так і атрымалася! Пасля выслізнуўшага прызавога месца ў бегу на 1500 метраў з перашкодай і няўдалага выступу ў бегу на 800 метраў, Іванова Анастасія, спартсменка-навучэнка Крупскай ДЮСШ, вучаніца Бобрскай КПК я/саду ім. А.В.Луначарскага, ва ўпартай барацьбе з камандамі іншых рэгіёнаў рэспублікі ў эстафеце 600+400+200 метраў, прабегшы свой этап па асабістым рэкордзе, здолела заваяваць бронзавы медаль першынства.
На фота: Каманда Мінскай вобласці - бронзавы прызёр у эстафетным бегу 600+400+200 метраў (злева направа): Іванова Анастасія (Крупская ДЮСШ), Ідрыс Азара (Плешчаніцкая СШ-ВАР), Шычко Марыя (Пухавіцкая СДЮШАР)
У індывідуальных відах праграмы занятыя спартсменамі месцы былі сціплыя, аднак практычна ўсе здолелі палепшыць асабістыя рэкорды, выканаць дарослыя разрады і цалкам годна глядзеліся на працягу ўсіх трох дзён спаборніцтваў.
Зімовы лёгкаатлетычны сезон ў бегуноў Крупскай ДЮСШ на гэтых спаборніцтвах сканчаецца, аднак, для яшчэ больш паспяховых выступаў у маючым адбыцца летнім сезоне ўся лёгкаатлетычная каманда пад кіраўніцтвам трэнераў брыгады Варановічаў, адпачыўшы ўсяго некалькі дзён, пачынае планамерную падрыхтоўку да стартаў на свежым паветры.
Будзем спадзявацца, што хлопцы яшчэ не раз пацешаць нас сваімі гучнымі перамогамі!