Яе мэта - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
У ходзе акцыі пройдуць мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першаснай дапамогі і іншыя мерапрыемствы.
У мерапрыемствах будуць задзейнічаны аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Крупскага райвыканкама, РАУС, ЦРБ, ЖКГ, упраўленне па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, ТЦСАН і іншыя.
Бяспека - клопат кожнага!
Крупскі РАНС