Юныя ратавальнікі КЮРП «Іскра» пад кіраўніцтвам інспектара СПiВА райаддзела Наталлі Сярговiч арганізавалі працу навучаючых бяспецы пляцовак: «SOS», «Дапамога побач», «Пажар на кухні», «Эвакуацыя», «АПА», «Небяспекі ў кватэры» .
Маляўнічы банэр з лагатыпам акцыі прыцягваў увагу пакупнікоў, якія накіроўваліся да ратавальнікаў. Тут крупчан і гасцей горада чакалі не толькі прафіляктычная размова, але і патрабавалася выканаць пэўныя заданні. Напрыклад, знайсці парушэнні пячнога абсталявання або небяспечныя месцы ў кватэры, прадэманстраваць, як карыстацца вогнетушыцелем, або расказаць алгарытм дзеянняў пры пажары на кухні. Самыя маленькія ўдзельнікі «выклікалі» службу ратавання.
Практыка паказвае, што вялікая тлумачальная праца, якая праводзіцца ратавальнікамі ў працоўных калектывах, сельскіх сходах, пры правядзенні пажарна-прафілактычнай работы ў жылым сектары, а таксама ў сродках масавай інфармацыі значна павышае ўзровень ведаў нашых грамадзян. Аднак, яшчэ вялікую ролю граюць трэнінгі. Важна ўмець прымяняць веды на практыцы, давесці навыкі да аўтаматызму, і тады ў выпадку НС чалавек будзе дзейнічаць сапраўды, выразна, граматна. Ад гэтага часам залежыць нечае жыццё. Сённяшняе мерапрыемства было накіраваны ў першую чаргу на практыку.
Падчас акцыі інспектар МНС адказала на ўсе пытанні, распавяла, дзе можна набыць АПА. На памяць кожны з удзельнікаў акцыі атрымаў невялікія сувеніры і памяткі.