Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 09 Люты 2021 16:17

Дыялогавая пляцоўка ў Крупках

Дыялогавая пляцоўка па падтрымцы людзей з інваліднасцю прайшла ў Крупках.

Абмеркавалі пытанні ўдасканалення дзяржаўнай палітыкі, рэалізацыi нормаў Канвенцыі аб правах інвалідаў па абароне інтарэсаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, практыкі стварэння даступнага асяроддзя жыццядзейнасці для інвалідаў, фізічна аслабленых асоб Крупскага раёна, а таксама магчымасці садзейнічання занятасці людзей з інваліднасцю.

У працы дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел намеснік старшыні Крупскага райвыканкама А.В.Вараб'ёў, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Н.Г.Ігнатовіч, намеснік начальніка ўпраўлення пенсіённага забеспячэння камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама В.А.Гулевiч, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Крупскага райвыканкама С.П.Кудрашова.

Сярод запрошаных - лідэры грамадскіх арганізацый «Беларускае таварыства інвалідаў», раённай арганізацыі ветэранаў, раённай арганізацыі Чырвоны Крыж, «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

Чытаць 598 разоў

Галерэя малюнкаў