Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 04 Люты 2021 18:23

Правядзенне з 05 па 08 лютага 2021 года на тэрыторыі Мінскай вобласці прафілактычнай акцыі «Цвярозы кіроўца!»

Кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення адно з самых сур'ёзных парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Статыстыка сведчыць, што 5-10% ДТЗ, якія здзяйсняюцца па віне вадзіцеляў, звязана менавіта з гэтым правапарушэннем. Цяжар наступстваў такіх дарожна-транспартных здарэнняў значна вышэй у параўнанні з астатнімі аварыямі.

Штодзённая зводка аб затрыманні нецвярозых за рулём, паказвае на недысцыплінаванасць і безадказнасць кіроўцаў.

З мэтай актывізацыі работы па спыненні фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап'янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі ў перыяд з 05 па 08 лютага 2021 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць мерапрыемствы накіраваныя на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі п'янымі вадзіцелямі.

У ходзе мерапрыемства створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Нясенне нарадаў міліцыі набліжана да месцаў размяшчэння аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі і забаўляльных устаноў (кафэ, дыскатэкі, сельскія клубы), масавага адпачынку, асабліва ў вячэрні і начны час сутак.

А кіроўцам нагадваем!

Дзеючым заканадаўствам за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.

За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым, прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане ап'янення, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 102 (званок бясплатны). Ваша інфармацыя спыніць бяду!

УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Чытаць 623 разоў