Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 02 Люты 2021 11:04

Стартавала круглагадовая спартакіяда сярод працоўных калектываў Крупскага раёна-2021

Стартавала круглагадовая спартакіяда сярод працоўных калектываў Крупскага раёна-2021.

МІНІ-ФУТБОЛ

З 11 па 28 студзеня 2021 года на базе ДУ «ФАЦ «Кляновiчы» аг. Замкi адбыўся адкрыты Чэмпіянат Крупскага раёна па міні-футболе ў праграме круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў 2021 года.

У Чэмпіянаце прынялі ўдзел 4 каманды: ТАА «Амкадор-Можа», Крупскі РАНС, Крупская ДЮСШ, ДЛГУ «Крупскі лясгас».

Па выніках адкрытага чэмпіянату першае месца заняла каманда Крупскага РАНС, другое - Крупская ДЮСШ і трэцяе - ТАА «Амкадор-Можа». Каманда пераможца ўзнагароджана кубкам і граматай упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама, члены каманды медалямі. Каманды, якія занялі 2 і 3 месцы, узнагароджаны граматамі, члены каманд - медалямі.

ЛЫЖНЫЯ ГОНКІ

30 студзеня 2021 года ва ўрочышчы «Лябортава» прайшоў чэмпіянат Крупскага раёна па лыжных гонках сярод працоўных калектываў 2021 года. Спаборніцтвы асабiста-камандныя.

У Чэмпіянаце прынялі ўдзел 5 каманд: філіял «Крупскае УМГ» ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», ТАА «Амкадор-Можа», Крупскі РАНС, УАЗ «Крупская ЦРБ» і ФСК «Грацыя».

У асабістым першынстве сярод жанчын першае месца заняла Альховік Ірына (Крупскае УМГ), другое месца - Галавач Алена (Крупскае УМГ) і трэцяе месца - Гамаюнава Іна (Крупская ЦРБ).

У асабістым першынстве сярод мужчын пераможцам стаў Крашэнка Кірыл, другое месца ў Кароткага Аляксандра і трэцяе месца ў Паселава Аляксандра (усе члены каманды Крупскага УМГ).

Пераможцы і прызёры ў асабістым першынстве ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама.

У камандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам:

I месца - каманда філіяла «Крупскае УМГ» ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»;

II месца - каманда ТАА «Амкадор-Можа»;

III месца - каманда Крупскага РАНС.

Каманда пераможца ўзнагароджана кубкам і граматай упраўлення па адукацыі, спорту і турызму, члены каманды медалямі.

Каманды, якія занялі 2 і 3 месца - граматамі, члены каманд медалямі.

АНОНС

Наступныя спаборніцтвы сярод працоўных калектываў пройдуць па падлёднай лоўлі рыбы на зімовую вуду у аг.Калоднiца, зона адпачынку «Камсамольскі бераг» возера Сялява. Спаборніцтвы адбудуцца 20 лютага 2021 года. Усіх жадаючых запрашаем прыняць удзел.

Кант. тэл. 80179626459

Чытаць 559 разоў

Галерэя малюнкаў