Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 11 Студзень 2021 17:16

Бяспечныя канікулы - Зіма -2020/2021

На зімовых канікулах у рамках правядзення мерапрыемстваў «Бяспечныя канікулы - Зіма -2020/2021» у Крупскай ДЮСШ прайшлі Калядныя спаборніцтвы па відах спорту, спартыўнай гімнастыцы, дзюдо, плаванні, па футболе на базе гарадскога ФАКа і Ухвальскага КПК.

Усяго прыняло ўдзел 63 спартсмена-навучэнца.

Сярод юных гімнастаў 1 месца заняў Блінкоў Яўген, 2 месца - Скаруба Глеб, і 3 месца - Дрынеўскі Ягор.

У намінацыі "Лепшы гулец" турніру па міні-футболе вызначаны Мацюшонак Дзмітрый , які атрымаў спецыяльны прыз.

За прызавыя месцы ў турніры па міні-футболе змагаліся 7 каманд (трэнеры-выкладчыкі Варонін Н.Э., Трус Д.Н.).

У спаборніцтвах "Юныя дзюдаісты" па праграме АФП пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі:

Францкевіч Максім, Клешчанок Дзмітрый , а прызёрамі - Галадок Дзмітрый, Аляксандраў Арцём, Рахуба Аляксей і Рахуба Іван.

Група спартсменаў-навучэнцаў аддзялення плавання таксама паўдзельнічала ў гэтых спаборніцтвах і паказала дастаткова высокія вынікі.

Пасля здачы АФП былі праведзены паядынкі сярод юнакоў па правілах "Барацьбы гульняў паўночных народаў".

Усе пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі ГСУСУ "Крупская ДЮСШ".

Чытаць 785 разоў

Галерэя малюнкаў