Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 02 Снежань 2020 13:01

1 снежня - сусветны дзень барацьбы са СНІДам

ВІЧ і СНІД - ва ўсіх на слыху гэтыя знаёмыя словы.

На жаль, не ўсе ўсведамляюць іх сэнс і значэнне.

Сёння ва ўсім свеце праходзяць акцыі, прысвечаныя барацьбе з ВІЧ-інфекцыяй і СНІДам.

У 2020 годзе гэты дзень стаў заклікам да глабальнай салідарнасці і агульнай адказнасці, а таксама да захавання жыццёва важных паслуг па вядзенню і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі нароўні з ажыццяўленнем неадкладных мер па барацьбе з COVID-19.

Важна весці прафілактычную работу сярод падлеткаў і моладзі.

Актывісты першаснай арганізацыі ДУА «Крупская раённая гімназія» грамадскага аб'яднання «БРСМ» правялі інфармацыйныя перапынкі «Дзецям пра СНІД» сярод вучняў 5-8 класаў. Сярод вучняў 10 класаў арганізаваны прагляд відэаролікаў «Ведаць, каб жыць» і «Зоркі супраць ВІЧ». Навучэнцы 9 класаў прынялі ўдзел у конкурсе плакатаў «Стоп! СНІД». Хлопцы абмеркавалі пытанні пра шляхі перадачы і спосабы заражэння ВІЧ, прааналізавалі сітуацыю аб захворвання па абласцях Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі акцыі зрабілі выснову, што трэба пачаць з самога сябе - пачаць з малога: адмовіцца ад курэння і ўжывання алкаголю. Усе гэтыя рэчывы - наркотыкі - прамы шлях да безадказных паводзін, а значыць магчымасці заражэння ВІЧ-інфекцыяй.

Бывайце здаровы і беражыце сябе!

Чытаць 807 разоў