Просім вас адказаць на пытанні кароткай анкеты па спасылцы і падзяліцца ёю з блізкімі, сябрамі, калегамі і суседзямі.
Якія змены надвор'я назіраюць метэаслужбы?
Апошнія два дзесяцігоддзі па дадзеных Белгідрамета ў краіне назіраюцца ўстойлівае павышэнне сярэдняй гадавой тэмпературы паветра, нераўнамернасць выпадзення ападкаў (чаргаванне засушлівых і залішне вільготных перыядаў), рост ліку гарачых дзён і засух летам, пачасціліся небяспечныя метэаз'явы (ураганы, ліўні, град і інш ). Міжнародныя навуковыя прагнозы мяркуюць, што ў будучыні дадзеныя тэндэнцыі захаваюцца і ўзмоцняцца.
На мясцовым узроўні гэта можа прыводзіць да такіх наступстваў як:
- змяненне ўзроўню грунтавых і паверхневых вод (напрыклад, перасыханне калодзежаў, знікненне малых рэк);
- да лясных і тарфяных пажараў;
- падтаплення асобных вуліц і дамоў падчас вялікіх ападкаў;
- зрушэнню арэалаў пасялення раслін і жывёл;
- распаўсюджванню новых шкоднікаў і хвароб;
- рызыках для здароўя падчас небяспечных метэаз'яў, перападаў надвор'я і хваляў спёкі.
Сярод станоўчых наступстваў змены клімату ў Беларусі адзначаюцца скарачэнне спажывання цяпла ў ацяпляльны перыяд, паляпшэнне агракліматычных умоў для цеплалюбівых культур, магчымасці для развіцця турызму і веларуху.
МГА «Экапартнёрства» дапамагае Крупскаму раёну скласці План дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіццю і клімату да 2030 года ў рамках міжнароднай ініцыятывы Пагаднення мэраў і мы хацелі б максімальна ўлічыць меркаванне мясцовых жыхароў.
Запрашаем жыхароў Крупскага раёна таксама пакінуць свае прапановы па развіцці велаінфраструктуры ў анкеце па спасылцы
Анкета прызначана не толькі для актыўных веласіпедыстаў, але і тых, хто пакуль мала ездзіць на веласіпедзе. Яна змяшчае пытанні аб надзённых праблемах велааматараў ў Крупках, найбольш запатрабаваных веломаршрутах і магчымых мерах па паляпшэнню ўмоў для выкарыстання эка-транспарту мясцовымі жыхарамі.