Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 24 Лістапад 2020 18:17

27 лістапада пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе 27 лістапада.

Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, ён будзе прысвечаны тэме падрыхтоўкі машын да эксплуатацыі зімой.

- Аднак недастаткова да марознага сезона падрыхтаваць толькі машыну, варта і самім перабудавацца на зімовы стыль кіравання, - нагадваюць Дзяржаўтаінспектары. - Неабходна выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю з улікам стану дарогі, адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў і лішніх перастраенняў, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў. Неабходна абдумваць кожнае сваё дзеянне, кіраваць транспартам спакойна і акуратна. Менавіта дысцыплінаванасць, спакой і абачлівасць пры кіраванні дапамогуць пераадолець усе цяжкасці зімовай дарогі.

Пешаходам жа варта праяўляць максімум увагі і асцярожнасці пры перасячэнні праезнай часткі, улічваць, што тармазны і прыпыначны шлях аўтамабіля на слізкай дарозе значна павялічваецца. У цёмны час сутак абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі.

АДАІ Крупскага РАУС

Чытаць 780 разоў